РОМАНС ВЯСНОВЫ
Ізноў вясна, і кветкі зноў! Як майскі сьцяг — бушуе кроў. Ў прыродзе радасьць адраджэньня, Жыцьця магутнае імкненьне, — Ўсё гэта твой, вясна, алькоў!
І як ні гляну, ні зірну, — Я веру ў гэную ману. У сонца цёплыя праменьні, Што асьвятлілі сутарэньні, — У май я веру і вясну!
Гайкі і паркі — на парад! Гараць струмені ў сто карат. Прысады шэпчуцца ў спатканьні, Хоць за спатканьнем разьвітаньне Заўсёды сочыць акурат.