Гэта старонка не была вычытаная
Дай забыцьця густую чару,
Паверыць дай у сакавік,
Глынуць ад келіха, ад мары,
Што з неба сочыць маладзік!
Ён тут, пустыні сын патомны,
Ён верыць, верыць ў гэты май…
Глядзі: схіліўся, няпрытомны,
Ты чуеш, шэпча: „прабачай!“
Аж не! Прад ім паўсталі мары,
Ён ім паверыў, ён ім варт!
Што-ж смокчуць вусны на папары?
Што даў вясны прывабны жарт?
Здаецца, то была крыніца?
Вачэй празрыстых глыбіня?
Над тваньню мусіў ён схіліцца,
Дзе жабам рай і квакатня…
Ў пяскох бяздушных пацалункаў
Каханьня пальме не расьці!
Там не знайсьці жывых малюнкаў,
Дзе толькі яшчаркам паўзьці!