Старонка:Плынь (1927).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

ВАНДА КАРСАК

Ванда Карсак, чараўніца радзімага краю,
З гораду йшла, калі стрэліся вочы у нас,
Цёпла было і цяніста было каля гаю.
Добра было!! Як учора ўстае гэты час.
Слоў ня было. Толькі вочкі ды зубкі — пачатак.
— „Ванда Карсак!“, свой дзяўчына азначыла род.
Што за імя? Мо‘ прыдумала зубкам ў дадатак?
Я ня спытаў ды назваўся: — „Даніла Чачот!“ —
— З гораду я. Працаваць захацелася ў вёску.
Рукі мае занудзіліся там па сярпу, —
Сьмехам яна акрапіла зьнячэўку бярозку, —
Вёска мая вунь на гэтым лясістым гарбу. —
Сам я блукаў па палёх, па лясох, па сядзібах!..
— Можна да вас? — я спытаўся у Ванды Карсак.
— Ну, а чаму-ж?! Крыху сумна для вас будзе хіба…
Хто вы такі? Падарожнік, студэнт ці батрак?..
— Вам як здаюся? — пытаньнем я даў на пытаньне.