дзіўшых у вастрогі беларускіх дзеячоў і папоўніўшых тысячы іншых праступленьняў—правільнаю,—Тарашкевіч даў ім палітычную і маральную паддзержку.
Калі-б б. Старшыня Грамады ня быў арганізацыйна зьвязаны з камуністычнаю партыяю, а застаўся так-сабе камунізуючым „верхаглядам“, за якога ўважаўся ў беларускім грамадзянстве—ён мусіў-бы, як чалавек культурны, з аднаго пачуцьця агіды перад крывавым тэррорам, публічна забраць голас у такой паважнай справе, каб гэты пратэст пачуў увесь беларускі народ.
І ў той час, калі ўсё нацыянальна-сьведамае беларускае грамадзянства ўжо даўно выказала сваё запраўднае абурэньне проці таго, што тварылася і творыцца за савецкім кардонам—наш „нацыаянальны герой“ цынічна прызнае дзеяльнасьць менскіх чэкістаў правільнаю…
Ці-ж адно гэта не зьяўляецца найлепшым доказам таго, што Тарашкевіч ні па сваёй „ідэолёгічнай сутнасьці“ ні па сваёй партыйнай прыналежнасьці, нічым не адрозьніваецца ад тых „таварышоў“ каторыя душаць беларускі народ у Саветах.
Сваімі апошнімі выступленьнямі ён давёў—якія глыбокія выкрутасы і закамаркі мае душа кожнага чалавека і якую колькасьць няшчырасьці яна можа ў сабе зьмасьціць…
Зразумела, што стаўшы на чыста камуністычную „плятформу“ Тарашкевіч мусіў трымацца яе і далей.
Таму ня прыходзіцца дзівіцца, што ён выхваляў савецкі прыгон як найлепшую форму сельскай гаспадаркі і даводзіў, што ў Саветах вельмі добра жывецца ўсім працоўным.
Словам, і ў гэтай галіне ён казаў тое, што толькі можа сказаць кожны „przeciętny“ сябра камуністычнай партыі, які моцна трымаецца гэнэральнай лініі „таварыша Сталіна“.
Нічога цікавага для нас і новага ён не сказаў, тым больш, што ўсё гэта гаварылася выключна на экспорт,..
Менскія газэты і тыя шкумаціны, накшталт „Барацьбы“, якія выдаюцца коштам „беларускага нацыянальнага“ фонду—залічылі яго да нацыянальных бела-