Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

дыплёматычнымі меркаваньнямі, галоўным чынам страхам „скампрамітаваньня перад масамі“…

Як бы там ні было, ідэолёгічны разгард‘яш у нашым грамадзкім жыцьці дайшоў да такой высокай ступені, што нават беларускія полёнафілы Луцкевіча—Астроўскакае фармацыі стараліся апраўдываць дзеяльнасьць Тарашкевіча. Ці гэта былі з іх боку праявы камунізуючага рамантызму, ці асабістага сантымэнту да Тарашкевіча, ці звычайная палітычная спэкуляцыя, маючая некія ўкрытыя, бліжэй не акрэсьленыя мэты—сказаць трудна.

Наймацнейшы голас у абароне б. старшыні Грамады, як і трэба было спадзявацца, забралі „афіцыяльныя“ камуністы і зразумела, што сваёю абаронаю, асабліва яе спосабамі, топяць яго аканчальна ў апініі нацыянальна-сьведамага беларускага грамадзянства. Па сутнасьці справы асоба Тарашкевіча, як такога, павінна адыйсьці на задні плян, бо нічога надзвычайнага з сябе яна ня выяўляе.

Акалічнасьці злажыліся так, што ён высунуўся на чало грамадоўскага руху, і цяпер тую каламесу, каторая паднялася каля ягонай асобы, трэба разглядаць як звычайную камуністычную акцыю, маючую на мэце ажыўленьне псэўда-нацыянальнага камунізуючаго руху сярод беларусаў.

Іхная акцыя ў гэтакім „нацыянальным“ кірунку толькі лішні раз даводзідць—якая ідэолёгічная і тактычная блізасьць існуе паміж тымі, „хто“ бароніць і „каго“ бароняць…

Спроба ажыўленьня грамадаўскіх н строяў і скіраваньне іх на выразна „рэвалюцыйны“ камуністычны шлях—абстаўлена камуністамі вельмі хітра і пакуль што даволі памысна.

У кастрычніку 1932 г., у Берліне пачала выходзіць газэта „Барцьба“, каторую выдаўцы (як відаць—па „тактычным“ меркаваньням) рассылалі з Францыі.

З першага нумару газэта зусім выразна выяўляе сваё „нацыянальнае“ аблічча запэўніваючы, што яна будзе стаяць „на шляху безпашчаднай безкампрамісовай нацыянальнай барацьбы“… адначасна выкрываючы „перад беларускімі масамі як у краі так, і на