Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

эміграцыі сапраўднае аблічча павадыроў беларускае буржуазіі“…

Самарэкляма такога роду, што змушае нас крыху бліжэй прыглядзецца да той беспашчаднай і бескампрамісовай, а галоўнае „нацыянальнай“ барацьбы, якую маюць павесьці новыя кадры барацьбітаў, узяўшых пад сваю высокую апеку беларускі народ.

Бадай ці варта разглядаць на гэным мейсцы зьмест тых бязграматных і вульгарна-дэмагогічных артыкулаў, якія там знаходзяцца і якія нічым не адрозьніваюцца ад звычайных камуністычных праклямацыяў: тое самае выхваленьне С.С.С.Р. гармідар з прычыны падгатоўкі да нападу на гэты пролетарскі рай і г. п. добра знаныя нам рэчы. На ўвагу заслугоўвае толькі тое, што зьяўляецца фактычна квінт — эсэнцыяй вышаўшых нумароў гэтай часопісі і на чым камуністы вядуць чарговую палітычную спэкуляцыю—гэта апошняя справа Тарашкевіча і Грамада;

У першым нумары „Барацьбы“ зьмешчаны спэцыяльны артыкул, прысьвечаны „гэройскім“ чынам б. старшыні Грамады разам з ягоным партрэтам. У наступным нумары таксама знаходзім „апотэозу“ нацыянальнага барацьбіты з адпаведнымі лёзунгамі, надрукаванымі мэтровымі літарамі: „Вырвем Тарашкевіча з крывавых лап акупанта!“ а ў іншым мейсцы: „Звольніць с. Тарашкевіча“. Ясна для нас, што пачынаецца новая эра „нацыянальна-вызваленчай“ барацьбы пад кіраўніцтвам таго-ж самага Камінтэрну, каторы маючы ў сваім распараджэньні розныя нацыянальныя фонды адчувае часам недахоп адпаведнай маркі нацыянльных герояў.

У артыкуле „Шляхам Грамады“ (Барацьба № 2 1932 г. між іншым чытаем:

„Пераможны грамадаўскі рух падарваў уплывы беларускіх буржуазна—кулацкіх (!) партый у масах і тым самым расчысьціў шлях да рэвалюцыйнай барацьбы“…

На жаль „Барацьба“ на гэты раз кажа праўду, бо ўсе іншые кірункі беларускай палітычнай думкі (і ня толькі „буржуазныя“ і „кулацкія“), акрамя камуністычнага, значна аслабелі, дзякуючы няўпыннай пра-пра-