Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

тое, што ён сваёю популярнасьцю, якую здабыў за часоў Грамады, сьведама вядзе яўна-камуністычную працу, прыкрываючы яе нац. — вызваленчаю фразэалёгіяю.

Разважаньні гэтага „змагара“ прыблізна такія: пры існуючым грамадзкім і палітычным ладзе ў Полшчы ня можа быць вырашана як беларускае пытаньне, так і ўсе іншыя—зямельнае, рабочае і г. д.

Адсюль вывад—павінна паўстаць рабоча-сялянская ўлада і самавызначэньне беларускага народу „аж да адарваньня“. Вельмі прыгожа.

А што-ж будзе далей?

Няўжо-ж Тарашкевіч думае, што апынуўшыся начале такога „рабоча-сялянскага“ ўраду яму далося-б стварыць некі палітычны арганізм, які-б жыў самастойна і быў-бы нечым пасярэднім паміж буржуазным і савецка-камуністычным?

Аб гэтым ён не гаворыць і гаварыць ня думае.

Ясна для нас, што палітычным ідэалам Тарашкевіча зьяўляецца прылучэньне Заходняй Беларусі да Ўсходняй Савецкай і гэтым самым ператварэньне беларускіх земляў у краіну прымусу і чырвонага тэрору.

Гэты „акадэмік“ павінен нарэшце ўяўляць сабе як гэта выглядала-б практычна, калі-б і ў нас пачалі працаваць „чрэзвычайкі,“ калгасы, камісары з наганамі, а на рынках зьявіліся-б бульбяныя лупіны і г. п. рэчы.

Усё гэта ён дасканальна разумее, як здае справу і з таго, што робіць цяпер, каб толькі прысьпяшыць крыху спазьніўшуюся сусьветную рэвалюцыю.

Няўжо-ж ён верыць у тое, што калі-б і мы дачакаліся нарэшце савецка-калгаснага ці, як ён кажа, рабоча-сялянскага ладу, большасьці людзей было-б вельмі добра, а заразам зьдзейсьніліся-б і беларускія нацыянальныя ідэалы?

Уся бяда ў тым, што ў гэта ён ня верыць, як ня вераць у сацыялізм (хаця ім і прыкрываюцца) тыя тварцы „новага жыцьця“, якія праліваюць кроў непавінных людзей, заганяюць у прыгон савецкіх сялян, развозяць награбленыя каштоўнасьці і як той савецкі