Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

дзяржавы, імкнулася справакаваць малады беларускі нацыянальна-адраджэнскі рух, накіраваўшы яго на „рэвалюцыйныя“ шляхі.

Камуністы, узяўшы пад сваю апеку беларускую справу, вельмі зручна выкарыстоўвалі няўдольную палітыку польскага грамадзянства адносна г. зв. меншасьцёвых пытаньняў і дабіліся нарэшце таго, што беларускі народ паступова пачаў траціць веру ў магчымасьці паправы сваяго нацыянальна-палітычнага і культурнага лёсу пры існуючых соцыяльна-эканамічных умовах жыцьця.

Упарта і сыстэматычна ў голавы грамадзянства ўбівалася тая думка, што поўнае нацыянальнае адраджэньне Беларускага народу магчыма толькі тады, калі будзе асягнена „соцыяльнае вызваленьне“.

Паглыбленьне гэтай думкі, дзякуючы спрыту камуністычных агітатараў і публіцыстаў, ішло далей: пад такім „вызваленьнем“ разумелася камуністычная рэвалюцыя, а Савецкая Беларусь рэклямавалася як краіна, дзе ўсе нацыянальныя жаданьні беларусаў зьдзейсьніліся поўнасьцю.

Адсюль вывад, які напрашываўся сам сабою—для таго, каб наступілі сапраўдныя магчымасьці для зрэалізаваньня беларускай нацыянальна-культурнай праграмы патрэбным зьяўляецца і на нашых землях такі самы лад, які ў выніку кастрычнікавай рэвалюцыі запанаваў у Саветах. З гэтага пункту гледжаньня камуністам, па сваёй сутнасьці зьяўляючымся інтэрнацыяналістамі, — неабходным было ў мэтах апанаваньня нашага краю падтрымліваць беларускі нацыянальна-адраджэнскі рух з тым, каб апанаваўшы кіраўніцтва над ім, уцягнуць яго на камуністычны шлях.

Для поўнага асягненьня гэтай мэты агенты камінтэрну стараліся здушыць у самым зародку ўсякія праявы запраўднай беларускай нацыянальнай думкі, і мы бачым, што гэтая праца пры дапамозе розных перакупленых камунізуючых канальяў вялася вельмі энэргічна.

Дзякуючы пастаяннаму чаканьню міравой рэвалюцыі, каторай ніяк ня могуць дачакацца Тарашкевіч