Валошын і іншыя яе прарокі, значная частка нашага грамадзянства апынулася ў некім спараліжаваным стане, будучы атручана бальшавіцкім дурманам.
Пакладаючы надзеі на „перамены“, каторыя раптоўна павінны вырашыць усе ня толькі нацыянальныя, але і соцыяльныя пытаньні—людзі лічылі непатрэбным вясьці дробную, буднюю працу, бо яна ўсёроўна, па іх думцы, змыецца вялікімі падзеямі, якія ў хуткім часе павінны падыйсьці.
У выніку такіх шкодных настрояў усюды маем развал і заняпад, творчая энэргія беларускага народу замарожана і пакуль што ў культурна нацыянальным і арганізацыйным адношаньні мы апынуліся на апошнім мейсцы сярод усіх іншых народаў, насяляючых Польшчу.
І толькі адна анарха — бальшавіцкая пошасьць мае вялікія магчымасьці да сваяго распаўсюджаньня, якія рэдка дзе надараюцца.
Гэта якраз і было патрэбна Камінтэрну і тым ягоным агентам, каторыя, надзяваючы на сябе нацыянальна-беларускія шаты—ашуквалі ўсіх, каб потым пісаць свае „заклікі“ і спавядацца, што „ідэал сусьветнай рэвалюцыі“ для іх стаіць „вышэй ад ідэалу нацыянальнага адраджэньня Беларускага народу“.
Тарашкевіч адгуляў у гэтым палітычным машэнстве вельмі выдатную ролю і адгуляў яе сьведама.
Разам са сваімі таварышамі, выконваючы заданьні камінтэрну, прыкрываючы сваю працу нацыянальнымі шатамі і ён падводзіў беларускае грамадзянства пад абух дзяржаўных рэпрэсіяў і ў гэты спосаб прычыніўся да замарожаньня запраўднага нацыянальнага-адраджэнскага беларускага руху. Тэорыя (калі наагул такая была) адносна магчымасьці ўзмацненьня нацыянальнай сьведамасьці Беларускага народу шляхам злучэньня нацыянальнай справы з „сацыяльным вызваленьнем“ (як гэтае вызваленьне разумеюць камуністы) пацярпела ў нашых умовах жыцьця поўны крах, фатальна адбіўшыся на беларускай нацыянальнай справе. Нашыя камунізуючыя паслы займаліся толькі тым, што кіруючыся на „сусьветную рэвалюцыю“, трымалі народныя масы ў нейкім нездаровым псыхолёгічным