Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

напружаньні і зусім ня лічылі патрэбным зварочваць. увагу гэтых масаў на пазытыўную, культурна-нацыянальную і гаспадарчую працу.

Яны не пабудавалі ані воднага коопэратыву, не залажылі ані воднай беларускай культурна-прасьветнай інстытуцыі, а калі нешта і тварылі—дык ўсё гэта было з іх ведама падмінавана камуністамі, справакавана і ў аканчальным разрахунку — зьмецена з твару зямлі.

За ўвесь час „камунізаваньня“ беларускіх паслоў быў арганізаваны імі, здаецца, толькі адзін коопэратыў „Сноп“ (у Дзісьнен. пав.) і той быў хутка вымалачаны паліцыяю, бо ператварыўся, як гэта выявілася на працэсе Грамады, у явачны пункт для камуністычных правакатараў.

Дзьверы нашых маладых і няўзмоцненых школаў яны шырака адчынілі для „камсамолу“, мэтадыстаў і іншых цёмных сілаў, меўшых на мэце ператварыць нашу моладзь у свае сьляпое снарадзьдзе.

Б. паслы Дварчанін і Гаўрылік па прастаце сваёй былі перакананы, што лёсы сусьветнай рэвалюцыі спачываюць у мурох беларускіх гімназіяў, дзеля чаго аткрыта выклікалі моладзь на „рэвалюцыйныя“ выступленьні. Беларускае грамадзянства было загіпнатызавана праз камунізуючых дзеячоў і маральна праз іх стэрарызавана, дзеля чаго ўсякі цьвярозы голас лічыўся праяваю „фашызму“ і „дэфэнзывы.“

Дружнымі высілкамі гэтай стады чорных крукоў і запраўдных грабароў беларускай справы разбіваліся ўсе арганізацыі, каторыя былі так патрэбны Беларускаму народу і разбіваліся толкі таму, што яны былі непажаданымі для камінтэрну.

Ва ўсім гэным бальшавіцкім „сьвістаплясе“ вадзіў рэй ніхто іншы як сам п. Тарашкевіч, прарабляючы гэтую, яўна варожую для беларусаў працу, пад плашчам нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

Разам са сваімі таварышамі і ўкрытымі дарадцамі (тыпу Луцкевіча і Ваявудзкага) ён стаў на чале тае шырака закроенай акцыі, мэтаю каторай было закінуць сеці на беларускае грамадзянства і выцягнуць яго на камуністычны бераг.