Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

павінны змусіць кожнага бесстароннага наглядальніка прыйсьці да перакананьня, што ад самага пачатку сваёй грамадаўскай кар‘еры для Тарашкевіча „ідэалы сусьветнай камуністычнай рэвалюцыі стаялі вышэй ад нацыянальна-беларускіх ідэалаў“…

Каб палітычнае аблічча б. Старшыні Грамады і ягоных таварышоў, выехаўшых у Саветы, было больш зразумелым для шырэйшых колаў беларускага грамадзянства — патрэбным зьяўляецца даць хаця-ж бы кароценькі перагляд некатарых мамэнтаў з апошніх часоў ягонай палітычнай дзеяльнасьці,

Пара, нарэшце, пэўныя Рэчы назваць іх уласным іменем…

Прадвыбарныя адозвы. Новы арышт

Тое, што казалі сьведкі на працэсе Грамады даводзючы, што некаторыя з яе правадыраў, зьяўляюцца нічым іншым як звычайным снарадзьдзем у руках Комінтэрну, — зусім выразна выявілася нават для сцэптыкаў пасьля таго, як Тарашкевіч выехаў у Бэрлін, а ягоныя таварышы Рак. Міхайлоўскі, Бурсэвіч і Мятла ў Саветы.

Апынуўшыся ў Бэрліне, Тарашкевіч пачынае вясьці там аткрытую камуністычную і процібеларускую акцыю, каторая прыняла асабліва яскравыя формы падчас апошніх выбараў у сойм і сэнат.

У гэтай акцыі ёй цынічна скідае з сябе беларускія нацыянальныя шаты, каторымі прыкрываў сваё запраўднае камуністычнае аблічча і седзючы ў тамашніх кавярнях, пад дыктоўку савецкіх „польпрэдаў“ піша прадвыбарныя адозвы, маючыя адзінаю сваею мэтаю сарваць выбарную кампанію ўсіх беларускіх арганізацыяў, прыймаўшых у ёй удзел. Вось якога зьместу „маніфэсты“ да беларускага народу пісаліся чалавекам, каторага яшчэ й цяпер многія (у тым ліку і польскі „Przegląd Wileński“) стараюцца паказаць нам у постаці „беларускага Ганді“.

„Да работнікаў і сялян і ўсіх працоўных Заходняй Беларусі.

Таварышы работнікі і сяляне! Увага!..