Старонка:Права на зброю (1933).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

І думае так:
„нашто парываньні? —
я самы шчыры змагар
за жыцьцё,
бо толькі праменным
даецца зьмярканьне,
i толькі бурным
даюць забыцьцё!“

А сонца б‘е ў вокны
шырокай ракою
і муха назойліва
кратае лоб…
Ён супраць яе…
ён штурхае рукою…
зацішша ізноў,
абы добра
было-б.

І раптам
зрываецца
чорнаю хмарай
жалезнае
жорсткае слова — прагул,