Старонка:Права на зброю (1933).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

і белыя вішні
ў чыгунныя струны
ўліваюць варожасьць
пчалы і шмяля.

Сьпяваюць станкі
і за вокнамі — птушка,
сьпявае нутро,
бы у першы усход,
а недзе ў далёкай піўнушцы
асушка
бярэм‘я бутэлек,
цяжару, клапот.

Тут такжа асушка,
асушка гнілога,
ўсяго,
што за дваццаць стагодзьдзяў імглы
лягло, як растручаны зьвер,
ля парога
наступнага дня
найпрыгожай зямлі…

Тут вечна асушка
і сонца кратае