Старонка:Права на зброю (1933).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

наша слава, —
Соцыялізм!

А дзесьці там —
танклява і дзіка
скрыпка зачынае
вяртлявы фокстрот.
Там тонкія пальцы,
апрамененыя золатам пікі,
кладуцца з усьмешкай
на звар‘яцелы кнот.

Ўсё для вайны,
для крывавага выбуху,
усё для забойства…
(зьнішчай і крышы!)
Эўропа, як ноч,
на падбітым крыжы
рушыцца долу
стотоннаю глыбаю…

Ўсё для вайны:
узьнімайце-ж гарматы,
броняносцы,
кідайце родны порт,