Старонка:Права на зброю (1933).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

І ты мне прабачыш
за шчырыя словы,
за шчырыя словы,
што сказаны мной
у рогаце буры
дынамы суровай,
як колісь над грознай
і злою Дзьвіной.

На гэтым і скончу.
Так многа работы,
хоць тут
не сталіцы грымлівы разгон,
і ты не адкажаш,
быць мо‘ праз клапоты,
я ўсё-ж ткі чакаю,
а покуль —
паклон.

|}