Старонка:Права на зброю (1933).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

РАХУНАК ПОЭТЫ,
ПАДАДЗЕНЫ ДА АПЛАТЫ


Комсамолка Каця Крычэня скончыла жыцьцё самагубствам, уключыўшы сябе ў лінію электрычнага току.
Прычына самагубства — няправільнае зьняцьце з работы і прыпісваньне ёй шкодніцтва, якое ўтварыў — здрадзіўшы сваей клясе — рабочы; за гэтым рабочым Крычэня жыла некаторы час.(З матар‘ялаў ячэйкі КП(б)Б).

Сэрца скажа:
даволі, скончана,
і ня дрогне, напэўна,
рука.
Не заўсёды-ж
з усьмешкай блукаць