Старонка:Права на зброю (1933).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

па дарогах
любві
неаплочанай.

Дужа ясна
і дужа сьціпла —
восень ў сэрцы
ўзрасьціла змрок,
і за твой,
гэты дзікі крок,
вораг, пэўна,
з усьмешкай
вып‘е.

А гавораць:
— ну, што ж, самагубства:
той прынадзіў,
а той абмануў,
і нясуць
нясусьветнае глупства
і пра сьмерць чалавека
і — нашу вясну.

Я гляджу
на маўклівае гэта
аблічча,