Старонка:Права на зброю (1933).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

ўзяў сеткаю нораў
асілка-каня:
дыхне ён агнём
на жалезныя струны прагалін,
дыхне і нямее —
сьмяротная
гіне гульня“.

*

Ноч кідае ў нетры
свой мэтэор,
дымяцца туманы
над злымі вазёрамі сьвету.
Вітаем друг друга,
і музыка зор
акомпануе поэту.

Ўсё лепшаму — лепшыя.
З вуліцы зоры
ўрываюцца ў хату,
на вуліцы пуста,