Старонка:Права на зброю (1933).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

За ўсё,
што належыць табе
й наканована,
за жорсткасьць эпохі,
за дружбу жанчын,
за ночы пакуты,
жыцьцём не падкованай, —
Ты будзеш плаціць
і плаціць
не адзін.

Прачнешся аднойчы,
і ў сьмешнай каморцы
адчуеш як кроў
пачынае мярцьвець:
маленькі агенчык,
падобны зорцы, —
сьціскаецца й тухне
і стыне,
як медзь…

Усё гэта так проста
і ўсё так звычайна.
Прыдзе халодны
і жорсткі загад,
і ты прагаворыш,
як некалі Гайнэ: