Старонка:Права на зброю (1933).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

1

Ёсьць лепшы сьвет
жывой і творчай працы,
ёсьць сонца, песьні, ёсьць вясна…
Ёсьць шчасьце йсьці
і верыць,
і змагацца,
і вольнай думкай
ў творчасьці лунаць.

Там дзесьці,
у ячэйках і у школах,
жывуць другім — удуманым жыцьцём.
Ня хіляць голаў
нізка долу
і ня блукаюць ў змроку
па касьцёх.

А тут туман,
тут пыл сталецьцяў душыць,