Старонка:Права на зброю (1933).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

гэткіх, як ты,
бясконца.

Сам ты адчуеш зямлю —
(поступ шырокага траўню!).
Сам ты ім скажаш — люблю
гэткіх і любых
і слаўных.

Мне бы стаяць
і грымець
ў грохаце вуліц,
ў натоўпе,
мне бы сьмяяцца
з агіднага — сьмерць,
што пралятае
ў Эўропе.

Чую я гукі сырэн.
Гэта наступнага поступ.
Гэта інакшы Шопэн,
Іншае музыкі россып.

Будзем жа славіць
жыцьцё —
(творчую песьню
прыбою).