Старонка:Права на зброю (1933).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

паны ў сваім
залочаным тумане
пусьцілі байкі
аб сьмяротнай ране,
і што забойцы іншага
няма.

І вось цяпер
на электрычным крэсьле
Яны, як каты,
згінулі на век.
Паны сьмяюцца
пры сьмяротных весьцях, —
для іх капейка
чалавек.

Няхай пад час
у нас яшчэ і сумна
і песьні радасьці
пад час няма,
затое мы
ў цяжкіх і прагных
думах
кладзем ўсё лепшае
на ласкавыя струны