Старонка:Права на зброю (1933).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

што ты жыцьцё з агнём прабег,
каб сёньня стаць
на варце.

Бо ты прайшоў вялікі шлях,
і… бачыш, — срэбра голаў кратае.
Ты ведаў усё: і сум і жах —
і маладосьць твая багатая.

Ну, дык навошта шкадаваць
яе такую ў змроку сінім, —
калі так многа можна даць
сваёй і клясе і айчыне?