Старонка:Права на зброю (1933).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

ЖЫЦЬЦЁ,
ЯК МОРА-АКІЯН…


1

Жыцьцё,
як мора акіян,
а шчасьце —
бераг дальні…
Ідзе
ў пустэльні караван
пад гукі ветраў
пахавальных.

Цьвітуць ў Італіі сады,
і сонца там і мора бліжай.

І ты глядзіш
з журбой туды,
над краем рукі
ўзьняўшы
крыжам.