Старонка:Права на зброю (1933).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Усё праходзіць чарадой,
і ўсім даецца сум і радасьць,
і ўсе спазналі горач здрады,
калі стыкаліся з бядой.

Шляхі вялі мяне ў туман,
а я імкнуўся да сузор‘яў.
Й таму мо хцівасьці няма
ў маіх нявыказаных
творах.
Прайшлі
жалезныя гады
і ўзварухнулі ў сэрцы
нешта,
і я сягоньня,
як заўжды,
сябе выказваю
да рэшты.

Інакшы сад
цьвіце кругом,
і нашы песьні
іншым складам
вядуць да новых
берагоў