Старонка:Права на зброю (1933).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

ЯШЧЭ РАЗ
ПРА ПОЭЗІЮ І ПРА РУЖЫ

Для таго, каб складаць песьні,
патрэбна быць самому песьняй.

Майму таварышу аднагодку
прынесьлі ружы
чырвоныя і белыя —
кроў і сьляза,
і вочы бліснулі —
два промні ляза,
Зразаючы думак
суровасьць
і сьцюжу.

Гэта яго
надарыла каханьне,
музыка блізкай
і роднай істоты,
шчырасьць зямлі
і зямныя клапоты
ў момант
вясновага ix
разьвітаньня.