Старонка:Права на зброю (1933).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Хай славяць курорты
Барашкі сябры,
блукаючы ў горах,
пад месяцам срэбным…

А горы дымяцца,
красуе Каўказ,
і хмарка
на чыстым ўстае небакраі,
дзе Лермантаў вёў
свой нярадасны сказ
пад гыркат і сьмех
гругановае зграі.

Там Пушкіну
родным быў Церака гул,
і глыбаў каменных
ўстрывожаны рогат,
і песьні грузінкі,
і ворага скогат,
і ўсё, чым хварэў
чалавечы аул.

Там быў і Купала
і дзіўным сьвятлом