Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/39

Гэта старонка была вычытаная

ГРЫМІЦЬ МУРАВАНЫ БЭТОН…

Носяць цэглу
І песьні пяюць,
Гнуцца дошкі
Пад цяжарам ног.
Гром і стукат,
І песьні плывуць
Над туманам
У сініх палёх.
Як пажар
Па-над борам зара,
Усьміхаецца,
Кліча здалёк…
Толькі ў кожнага
Вочы гараць,
Кожны рупна.
Схіляе чало.
Кожны справай
Вялікай занят
Над мурамі
Узьведзеных сьцен.

Звабна неяк
Цаглінкі зьвіняць,
І сіней, па інакшаму,
Дзень.