Гэта старонка была вычытаная
Налівайся песьня ў баявой калёне, —
Гайда ты, дзевяты,
Дапрызыўны год, —
На плячы вінтоўка, па бакох патроны,
Першую каманду падае камрот.
Ня сумуйце, хлопцы,
На старой балоне.
Перадайце любай ад байца прывет…
Не за мора-ж едам…
Стаць на абарону
Недарма нас кліча Рэвваенсавет!
Менск, 25-VIII—31 г.
|}