Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/89

Гэта старонка была вычытаная

ТЫСЯЧА ДЗЕВЯЦЬСОТ ДВАЦЦАТЫ

(Балада)

I

Зблытаўшы тысячы зоравых хорд,
Белым мядзьведзем уздыбіўся норд,
І паміж хмурых каменных дамоў
Белыя ніткі халодных дратоў
Кожнаму дому на вуха ў тон,
Ценькімі струнамі: домм!!. домм!..

Тысяча дзевяцьсот дваццаты год —
У горадзе контра, за горадам фронт.
Стыгне апошняя кроў цягнікоў,
Колам варожая поўсьць штыкоў…
А навокала кулацкі сьвіст —
Ты не зявай, малады чэкіст!

Пільна глядзі, каб варожы цень
Не прытуліўся ля нашых сьцен.
Каб пад вялікай комуны мур
Не працягнулі бікфордаў шнур,
Каб не спалілі апошні склад —
У рэволюцыі ворагаў шмат!

Хмурны сядзіць старшыня чэка,
Сумны нясуць правады адказ…