Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Золак, Залуцкі (мянюшка „ША“)
Галаварэзы банды Чыжа.
Цэлая плойма, погань, гніль,
Вам рэволюцыі! ня спыніць!

Вузкі пакоік набрак сьвятлом.
Дужы сядзеў чалавек за сталом;
Ён непрагляднай ночы ў дакор
Сьмела падпісваў свой прыгавор:
— Дваццаць чатыры гадзіны даць
І ад імя рэволюцыі… растраляць.

Стаў, націснуў званок, пачакаў,
Ціха ўвайшла машыністка чэка.
Ў дужым раскаце бязьлітасных слоў
Рэволюцыйная білася кроў: —
— Сёньня-ж на подпіс, таварыш Блут.
Сорак хвілін, я чакаю тут.

II

Вецер ходзіць,
Цені водзіць
З боку на бок
Па канавах,
Па засыпаных заставах,
Па завулачках крывых,
Па дарожках сьнегавых.
Шыых, шыых!

Ты, вятрок, не хадзі,
Белы сьнег не мяці