Старонка:Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

быў той, што многія сяньнешнія выдатныя беларусы - яшчэ жывыя і ўжо памёршыя, - як Я. Купала, Тарашкевіч, Жылуновіч (Цішка Гартны), Душэўскі, Грыб, Заяц, Варонка, кс. кс. Лісоўскі, Грынкевіч, Будзька, Абрантовіч, Гадлеўскі, Хвецька, Станкевіч, Цікота, Шутовіч, Лупіновіч, Хоміч і інш. гэта ў большай або ў меншай меры ўсё ягоныя духовыя дзеці.

Але Шыпіла меў беларускае значэньне ня толькі сярод моладзі, з якой беспасрэдна стыкаўся, без яго ў беларускіх культурных і навуковых справах не абыходзіліся часта і беларусы старэйшыя, ужо працуючыя на беларускай ніве, асабіста з ім нават незнаё мыя. Вось напр. Цётка, ведамая беларуская паэтка і пісьменьніца, культурная дзеячка і народная рэвалюцыянэрка, будучы ў 1906 г. на эміграцыі ў Львове, піша да Шыпілы гэтак: Wybaczajcie, szto nieznajomaja i piszu da Was, Ja Paszkiewiczanka, Wam aba mnie kazaŭ Iwanoŭski, bo to kaliś prabawała wierszy pisać i ich Wam czytali, Woto-ż ciapier żywu ja u Lwowi, z ukraincami rusinami i unijatami zawadżu znakomstwa. Szmat nam spryjajuć, pamohuć u czym siła. Ciapier poki szto buduć drukawać pa bielarusku. Kali majecie szto, to pryszlecie. Ja chaczu dawiedacca ad Was, szto czutno z bukwarom, ci ŭżo hatoŭ, ci u nas budzie fonetyka nasza bielaruska. Heta wielma ważna, bo budu ciapier wydawać papularnyja reczy dla narodu dy niawiedaju jak czaho trymacca. Skora wyszlu kniżki ab unji dla akademikaŭ duchoŭnych na Wasz adrys dla Budźki. Wy, szanoŭny prafesar zakińcie pierad imi słowa za uniju, bo jany Was wielmi szanujuć i pawažajuć"... (Ю. Бібіла - Матар'ялы да біо-