Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

сярод многіх бескарысных і малакаштоўных літаратурных спроб знайсьці сапраўдныя пэрлы мастацтва, поўныя непараўнанай мастацкай сілы.

Як спэцыфічная галіна літаратуры, крытыка падначальваецца пэўным законам, у межах якіх яна разьвіваецца і расьце. Крытыка выпрацоўвае найлепшыя мэтоды дасьледваньня мастацкай творчасьці ў залежнасьці ад самых рознастайных акалічнасьцяй, і, зразумела, для ўтварэньня крытыкі ў першую чаргу неабходнаю ўмоваю зьяўляецца наяўнасьць літаратуры. Гэта адзін з асноўных законаў крытыкі. Адно з найбольш важных патрабаваньняў, якое ставіцца перад крытыкай, — гэта яе об’ектыўнасьць. Але тут заўсёды павінна ўносіцца пэўная агаворка. Абсолютнай об’ектыўнасьці няма і ня можа быць. Некалі той самы Бялінскі злосна ганіў творчасьць Тараса Шэўчэнкі. Цяпер з поглядамі Бялінскага на вялікага украінскага песьняра маглі-б, пэўна, згадзіцца толькі выразныя дэгенэраты ды чорнасотнікі. У чым справа? Ці быў Бялінскі об’ектыўным у падыходзе да Шэўчэнкі? Бязумоўна, быў. Але ён быў об’ектыўным з пункту погляду тае соцыяльнае групы, якая гаварыла яго вуснамі. Ён быў об’ектыўным з пункту погляду маскоўскіх колёнізатараў, для якіх самая думка пра самабытнасьць украінскага народу была ненавіснаю і варожаю. Такім чынам, об’ектыўнасьць крытыкі можа быць толькі ўмоўнаю, павінна насіць клясавы характар, і адгэтуль

6