Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

з мэтодаў гэтай барацьбы зьяўляецца хаваньне за чужыя плечы за плечы людзей, якія часта самі не заўважаюць, куды яны ідуць, якім здаецца, што дарога іх зусім самастойная і не залежыць ні ад чыіх уплываў.

Пераходзячы да пытаньня аб адбіцьці соцыяльных перагрупаваньняў на мастацкай літаратуры, трэба яшчэ раз падкрэсьліць апошняе палажэньне, а таксама і тое, што ў літаратуры перагрупаваньні сіл маюць не такі рэзкі характар: гэта хаваецца ў асаблівасьцях літаратуры, як вобразнага мастацтва. Мы ня можам, напрыклад, сказаць, што вось такі-та пісьменьнік Ікс выразна адбівае ідэолёгію кулацтва, а такі-та Ігрэк — ідэолёгію пролетарыяту. Гэткі погляд быў-бы недарэчным і з пункту погляду тактыкі барацьбы за ўплывы, і з пункту погляду об‘ектыўных умоў літаратурнага жыцьця.

Калі мы паглядзім, як праходзіў процэс распластаваньня вёскі на Украіне і на Беларусі, дык убачым, што ў абедзьвюх рэспубліках ён праходзіў бадай што аднолькавым тэмпам і ў адзін і той-жа час. Тая ці іншая розьніца ў зьмесьце тлумачыцца некатораю неаднастайнасьцю экономічных узаемаадносін на Украіне і на Беларусі.

Перагрупаваньні сіл украінскай літаратуры вельмі цікавы сваёю аналёгіяй з апошнімі падзеямі ў літаратурным жыцьці Беларусі.