Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

клясыкі за ідэальную клясычную творчасьць лічаць творчасьць Пушкіна, ня выходзячы, такім чынам, з нацыянальных рамак, украінскія нэоклясыкі за ідэал лічаць старую рымскую клясыку і схіляюцца, такім чынам, да традыцый францускага псэўдоклясыцызму. Сваіх украінскіх клясыкаў нэоклясыкі не прызнаюць.

Процілеглаю нэоклясыкам групаю зьяўляецца аб‘яднаньне сялянскіх пісьменьнікаў „Плуг“. Гэта організацыя зьяўляецца аналёгічнай беларускаму „Маладняку“, грунтуючыся на прынцыпах будаваньня пролетарскай літаратуры. „Плуг“ прадстаўляе шырокую організацыю, вакол якой гуртуецца ўся літаратурная моладзь і нарастаюць новыя кадры літаратурных сіл.

Трэцяя організацыя, якая ўтварылася пасьля расколу „Гарту“ з лепшай яго часьціны, гэта Вольная Акадэмія Пролетарскай Літаратуры — „Ваплітэ“. Сюды ўвашло 25 выдатных пісьменьнікаў, як М. Хвылёвы, В. Сосюра, П. Тычына і інш. „Ваплітэ“ лічыць немэтазгодным існаваньне масавай літаратурнай організацыі і няпрыхільна адносіцца да літаратурнай моладзі. Наадварот, „ваплітаўцы“ лічаць больш магчымым для себе збліжэньне з неоклясыкамі. У перадавым артыкуле № 1 часопісі „Ваплітэ“ О. Досьвітны даводзіць, што нэоклясыкі імкнуцца ўспрыняць рэволюцыю, што ў іх творчасьці зьяўляюцца моманты, збліжаючыя іх з рэволюцыяй, што, па сутнасьці, гэта не такая ўжо