Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

буржуазная група і што, ва ўсякім выпадку, лепей ісьці з нэоклясыкамі, чым з літаратурнаю моладзьдзю. У сваёй політычнай лініі „Ваплітэ“ зрабіла ўхіл у бок нацыяналістычнай тэорыі „барацьбы дзьвёх культур“. Ідэолёг групы М. Хвылёвы прапаведваў поўнае адмежаваньне украінскай культуры ад расійскай і орыентацыю на Эўропу і яе культуру. З боку соцыяльнага, гэта тэорыя характарызуецца наступнаю заяваю Хвылёвага:

„Характарна тое, што ў саюзьнікі сабе мы ўзялі таксама часьціну украінскай інтэлігенцыі, якая перайшла ў горад. Праўда, адсюль на нас можа зрабіць нечаканы ўплыў гарадзкі буржуа, але таксама праўда, што з дзьвёх бед трэба выбіраць меншую“.

На аснове гэтай заявы і некаторых іншых момантаў у агульнай лініі Хвылёвага т. Скрыпнік робіць наступныя падагульненьні:

„Цяпер нам зразумелы соцыяльныя карэньні заявы тав. Хвылёвага. Гарадзкая украінская буржуазія, як гэта зазначана вышэй, за шлях нацыянальнага самавызначэньня бярэ звычайны стан буржуазнага самавызначэньня нацыі і нацыянальнай культуры, шлях процістаўленьня суседняй буржуазнай культуры, а менавіта, шлях барацьбы дзьвёх культур. І ў гэтай барацьбе дзьвёх культур украінская гарадзкая буржуазія, па сваёй істоце,