Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

Дух эпохі, трывожны дух шуканьняў, ломак і поступу трывожыць мешчаніна і выклікае яго нездавальненьне. І гэта нездавальненьне праз тую частку інтэлігенцыі, якая яшчэ ня зусім пераварылася ў катле нашага будаўніцтва, таксама робіць пэўны ўплыў на тую нявыразную формацыю, якую памыкаюцца стварыць вяршыны гандлярства і заможнага сялянства.

Бязумоўна, у гэтым нарастаньні дробна-буржуазных мяшчанскіх ідэолёгічных формацый у значнай меры караняцца прычыны, выклікаўшыя адыход ад „Маладняка“ групы поэтаў і пісьменьнікаў і ўтварэньне новага літаратурна-мастацкага згуртаваньня „Узвышша“.

„Маладняк“ распачаў сваю працу задоўга да свайго організацыйнага аформленьня. Заснаваньне „Маладняка“, як організацыі, азначала сабою як-бы завяршэньне пэрыоду рэволюцыі ў беларускай літаратуры, які распачаўся поэмаю „Босыя на вогнішчы“, а закончыўся заснаваньнем аб‘яднаньня „Маладняка“ і гучным прывітаньнем Янкі Купалы:

Гэй, узьвейце сваім крыльлем,
Арляняты, буйна, бурна
Над мінулых дзён магілай,
Над санлівасьцю хаўтурнай.

Аднак, ужо чуць ня з самага пачатку працы „Маладняка“ ў ім пачалі вынікаць спрэчкі і аформляцца будучыя дзьве плыні ў організацыі. На