Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

ужо вынікае неабходнасьць соцыяльна-клясавай базы і для самой крытыкі. А той соцыяльны грунт, на якім вырастае крытыка разам з усёю літаратураю, вызначае і мэтоды, якімі яна карыстаецца, і стварае пэўныя меркі, з якімі яна падыходзіць да мастацкага твору.

Асобна стаіць пытаньне аб гуртковай крытыцы, г. зн. аб крытыцы, якая ў аснове сваёй мае моманты асабістага характару: пра гэта ніжэй.

Мы знарок спыніліся на гэтых элемэнтарнейшых палажэньнях, каб у далейшым нам лягчэй было выявіць характэрнейшыя рыскі сучаснага становішча нашай літаратурнай крытыкі. Гадоў дзесяць таму назад літаратурнай крытыкі ў нас ня было яшчэ і ў паміне. Ня было яе таму, што вельмі яшчэ слабенькая была наша мастацкая літаратура. За гэтыя дзесяць год наша літаратура вырастала такім шпаркім тэмпам, што ў іншых умовах і за дзесяткі год яна не магла б дабіцца такіх вынікаў, як за гэта адно дзесяцёхгодзьдзе. Зьяўляюцца монумэнтальныя творы: поэмы, аповесьці, романы; узмацняецца наогул мастацкая проза і г. д.

Але крытыкі ў поўным сэнсе гэтага слова ў нас яшчэ і цяпер няма. Ёсьць спробы крытыкі, першыя яе расткі, але яны яшчэ не складаюць сабою крытыкі, і вялікія томы Купалы ды Коласа яшчэ сіратліва чакаюць сапраўднай, сур’ёзнай крытыкі.

7