Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

ПАД ШЫЛЬДАЙ ПРОЛЕТАРСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

(„Узвышша№ 12)

— Шыльды для таго і існуюць на сьвеце, каб засьляпляць сэнс саміх рэчаў.Кузьма Чорны, „Узвышша№ 2.

Да апошняга часу адным з асноўных матэрыялаў да характарыстыкі літаратурна-мастацкага згуртаваньня „Узвышша“ служылі тыя прынцыпы, якія палажыла згуртаваньне ў аснову сваёй організацыйнай пабудовы. У нашых ранейшых артыкулах[1] мы галоўным чынам і спыняліся на організацыйных палажэньнях „Узвышша“. Бязумоўна, упадніцкія тэндэнцыі організацыйнага парадку кіруюцца адпаведнымі ідэолёгічнымі процэсамі; з другога боку, ранейшая творчасьць узвышаўцаў магла даць частковае асьвятленьне сутнасьці новай організацыі. Але, працуючы ў складзе „Маладняка“, сучасныя правадыры „Узвышша“ павінны былі, у большай ці меншай меры, лічыцца, з настроем і агульнай устаноўкай „Маладняка“. Такім

  1. Фальш камэртонаў“ і інш.