Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

най творчасьці, службовай казённай радасьці выяўляе сабою ў літаратурным руху тэндэнцыя адмаўленства. Гэтая плынь выражае сабою зданьне аб непатрэбнасьці для пролетарыяту і сялянства апанаваньня культурнымі каштоўнасьцямі спадчыны[1] і ўтварэньня свайго мастацтва (курсіў наш. Т. Г.), даючы ўзамен гэтага літаратурныя прысмакі (курсіў „Узвышша“), забелку або прыстрахі з мэтай вырашэньня надзенных асабістых задач і задаваленьня сваіх асабовых (поэты ці пісьменьніка) інтарэсаў.

З другога боку — факт творчасьці, якая імкнецца да выражэньня і формаваньня дыялектычна-матэрыялістычнага сьветагляду (курсіў наш. Т. Г.) і да стварэньня культурна мастацкіх каштоўнасьцяй на падставе апанаваньня народнай творчасьці, дасягненьняў мастацтва мінулага і конкрэтнага вывучэньня сучаснасьці выяўляе сабой тэндэнцыю ажыўленства. Гэтая плынь, што выявілася ў організацыі згуртаваньня „Узвышша“, выражае думку аб тым, што беларускаму пролетарыяту і сялянству патрэбна мастацтва ня менш, як якой-бы там ні было буржуазіі (курсіў наш. Т. Г.).

Па гэтых тэзісах творамі протокольнай казённай радасьці зьяўляюцца творы маладнякоўцаў, як

  1. Мы разумеем — спадчыны папярэдніх эпох. Т. Г.