Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

Гэтыя радкі характарныя для Дубоўкі, які мала лічыцца з структурай сказу і заходзіць у ламаньні яго вельмі далёка…

Вершы Пушчы не вызначаюцца асаблівай мастацкасьцю і, часьцей усяго, ня маюць нават і зьместу, пераходзячы часамі да лёгкага гумару. Вось, напрыклад, у вершы, дзе поэта, успомніўшы „цярпеньні народу свайго“, адразу бярэцца за справу:

Лісты залатыя ён з клёну трасе
І песьні сьпявае змаганьню-красе.

Але часамі Пушча ад абтрасаньня лістоў з клёну памыкаецца перайсьці да больш сур‘ёзных мотываў. Беларусь у цярнёвым вянку, Беларусь укрыжаваная, абдзеленая людзьмі і гісторыяй — вось якая Беларусь у Язэпа Пушчы, які шмат піша ў сваіх вершах пра Беларусь. А сучаснай Беларусі, скінуўшай церні, стаўшай роўнай між іншымі народамі, Беларусі-будаўніцы няма ў Пушчы.

На ростані ўсходня-заходніх дарог
Цябе, дарагая, яны ўкрыжавалі.

Яны — гэта чужынцы, не-беларусы. Розьніцы паміж Усходам і Захадам няма, ворагі з усіх бакоў… І вось тут у сапраўдным сьвеце выступае пункт тэзісу аб выкарыстаньні культурнай спадчыны. Ленін вучыў нас, што новую пролетарскую