Крапіва, які таксама бадай у працягу году нічога нідзе не друкаваў, зьяўляецца цяпер, пасьля адпаведнай апрацоўкі ва „Узвышшы“, у некалькі інакшым выглядзе. Здольны сатырык, папаўшы ў „Олімпійскае“ балота, траціць свой ранейшы маштаб, звужае свой кругагляд і ад вострай грамадзкай сатыры, якая стварыла яму ў свой час шырокую популярнасьць пераходзіць да антыэстэтычных баек, кшталтам „Саромлівага“, і да зусім бледных апавяданьняў у № 2 „Узвышша“. Крапіва цяпер можа напісаць добра толькі на такую тэму, якая вядома і можа быць цікавай толькі невялічкай групе людзей. Такія ўсе байкі і апавяданьні Крапівы ў яго узвышаўскі пэрыод. Крапіва страціў свой грунт і, перацягнуты ў абставіны, зусім не адпавядаючыя яго жанру, заняпаў нават мастацкага боку.
Вузкасьць тэматыкі, нацыяналістычная абмежаванасьць у выбары тэм — гэта адна з асноўных хвароб „Узвышша“. У той час, як у творчасьці іншых пісьменьнікаў разгортваюцца шырачэзныя палотны жыцьця вялікага і шматвобразнага, нашы „олімпійцы“ заселі ў нейкім дальнім кутку і адтуль вядуць сваю аднастайную скаргу на сьвет і жыцьцё. Вяртаючыся яшчэ раз да „тэзісаў“, мы павінны падкрэсьліць, што, хаця „Узвышша“ і бярэ на сябе рэпрэзэнтацыю пролетарскай плыні ў беларускай літаратуры, сьмешна было-б аднесьці да пролетарскай літаратуры творы такіх