Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

„поэтаў“, як Пушча або Шашалевіч[1], Лужанін ды інш. Няможна гаварыць аб пролетарскім зьмесьце ці ідэолёгіі нават і ў вершах Дубоўкі, ня кажучы ўжо пра К. Чорнага, З. Бядулю, якія даволі выразна сябе за апошні час паказалі.

Што тычыцца публіцыстычнай часткі абодвых нумароў, дык тут асабліва цікавымі прадстаўляюцца нам артыкул Дубоўкі „Пра нашу літаратурную мову“ і артыкулы пра М. Багдановіча (асабліва артыкул проф. Замоціна ў № 2). На „Літаратурных нататках“ Бабарэкі спыняцца ня прыдзецца таму, што гэты „твор“ ужо даволі быў высьветлены…

Ул. Дубоўка ў двох нумарох „Узвышша“ зьяўляецца аж у некалькіх абліччах: поэт, перакладчык, дасьледчык музыкі і, нарэшце, накшталт мовазнаўцы ці літаратурнага крытыка, як у вершы:

То академик, то герой…

Аднак, артыкул „Пра нашу літаратурную мову“ павінен зьвярнуць на сябе ўвагу чытача. Адкінуўшы ўсе мясьціны полемічнага характару ў артыкуле і застаўляючы пытаньне аб іх тактоўнасьці і патрэбнасьці на разгляд чытача, мы му-

  1. І такі ёсьць. Хаця „Узвышша“ супроць выяўленьня пачынаючых поэтаў праз літаратурную організацыю, але для Шашалевіча чамусьці зрабіла выключэньне і зьмясьціла яго першы верш у № 2.