Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

сім зазначыць, што пытаньні, узьнятыя Дубоўкам зьяўляюцца начаснымі і вымагаюць найбольшай да сябе ўвагі. Сапраўды, справа з нашай літаратурнай мовай стаіць ня зусім добра, і мала хто імкнецца што хоць-колечы зрабіць у гэтым кірунку. Робіцца, але вельмі мала, і мы лічым, што гэта справа павінна выйсьці на першы плян у працы беларускіх пісьменьнікаў і поэтаў. Наша мова мае даволі задаткаў для таго, каб даць багатыя вынікі яе распрацоўкі[1]. У артыкуле Дубоўкі, наогул даволі цікавым, нас дзівяць некаторыя асабістыя выпады і асабліва разьдзел пра А. Вольнага. Тут думка ў агульным правільная, але разважаньні пра граніт, ухмылкі і перадача вершаў у расійскай транскрыпцыі вызначаецца няпрыкрытай тэндэнцыяй, што ў сваіх стараньнях „угробіць“ Анатоля Вольнага прыводзіць да казённай трактоўкі мастацкага вобразу ці недарэчных тлумачэньняў слова (ухмылка).

Адносна вельмі цікавага артыкулу проф. Замоціна „М. Багдановіч“ мы мусім зрабіць адну заўвагу. Нам здаецца, што паважаны профэсар, мякка кажучы, перасаліў, выкопваючы здольнасьці дальніх продкаў Багдановіча і ўвязваючы іх

  1. Адначасна мы лічылі-б патрэбным закрануць яшчэ адну зьяву, гэта наша, так сказаць, офіцыйная мова. Жах бярэ, калі пачытаеш паперы ды шыльды некаторых устаноў, дзе, здавалася-б, справа павінна стаяць значна лепш. Дагэтуль змаганьне з калечаньнем мовы вялося толькі ў форме фэльетонаў, але час ужо ўзяцца за гэту справу больш сур‘ёзна.