Соцыяльная прыналежнасьць Максіма Багдановіча — рафінаваны інтэлігент, выхаваны ў інтэлігенцкім асяродзішчы, студэнт аднае з найбольш упрывілеяваных навучальных устаноў — Дзямідаўскага Ліцэю ў Яраслаўлі, куды ня ўсякі мог папасьці і дзе Багдановіча акружала пэўнае соцыяльнае асяродзішча.
Па момывах творчасьці М. Б. зьяўляўся найбольш пасыўным у справе змаганьня за зьнішчэньне соцыяльнай несправядлівасьці, у процілегласьць Купале, Коласу і Цішку Гартнаму, і найбольш актыўным у адносінах да нацыянальнага вызваленьня. Апошнія мотывы набывалі ў Багдановіча асаблівую афарбоўку: у Купалы, Коласа і друг. мотывы вызваленьня нацыянальнага шчыльна перапляталіся з мотывамі соцыяльнага вызваленьня. У Багдановіча іначай і не магло быць, калі прыняць пад увагу тое соцыяльнае асяродзішча, у якім ён жыў, а таксама поўную адарванасьць яго ад рэальнага жыцьця соцыяльна-прыгнечаных груп беларускага народу.
Літаратурныя густы М. Б. — згодна артыкулу проф. Замоціна, — поэта любіў чытаць творы Блока, Белага і Мараўскай[1].
Па форме творчасьці М. Багдановіч унёс новую плынь у беларускую літаратуру ў сэнсе фор-
- ↑ М. Мараўская — расійская поэтэса дарэволюцыйнай пары; была даволі популярнай у колах арыстократыі і гарадзкой інтэлігенцыі побач з Лохвіцкай, Севераніным, Ахматавай і інш.