Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

Дубоўка, відаць, слаба ўяўляе сабе, што гэткіх мэтаў нялёгка дабіцца пацалункамі. У свой час на гэту справу глядзелі іначай, дый цяпер яшчэ разважаюць не па дубоўкаваму рэцэпту. У зьвязку з гэтым у Дубоўкі вынікае і няласкавы погляд на нашу сталіцу Менск.

Менск, Менск!
Твае заводы —
больш на карыкатуры падобны
Але ты расьцьвіцеш,
але ты станеш сапраўдным горадам.
Менск, Менск!
Тады будуць заводы другія,
не для сэльтэрскай вады ці піва.
Мы можа раней загінем,
але будзем імкнуцца да мэты
напорна,
цярпліва.

Па мастацкай вартасьці гэтыя радкі страшэнна нагадуюць радкі другога поэты, няпрызнанага. За сваё літаратурнае жыцьцё найбольш удалымі зрабіў ён наступныя радкі:

Выйду я на сенажаць
Ды з нагана ў жабу бац!

Ды вось радкі Дубоўкі, і гэтыя радкі напісаны як-бы адным аўтарам! Фатальнае падабенства! Але паміма гэтага, вельмі добра, што менскія рабочыя