Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/156

Гэта старонка не была вычытаная

ў зьвязку з нялюдзкімі зьдзекамі над беларускім сялянствам.

Шкодзяць мэлёдыям рознага гатунку „заумные“ выкрунтасы, якія з некаторага часу пачалі зьяўляцца ў дубоўкавых творах. Напрыклад:

Нявыказная
катуе
скруха…
Пурпуровыя
рогаты
духу.

У чым тут справа — разабрацца цяжка нават добра падрыхтаванаму чытачу. Падобныя-ж фокусы мы спатыкаем і ў некаторых другіх творах. Вось прыклад:

Такая ноч… І Менск заціх…
Такая ноч…
А верасень
лісьце тугой пазалаціў
і жменяю — па версе…
Ды выйду-ж я… Такая ноч…
Ды гляну-ж я…
Жыцьцё маё!
Хвілін такіх ня меў даўно
Прадоньне шыза-цёмнае…
Туга тузе… Ды выйду-ж я…
Туга ў тузе…
Дый лёгка-ж так!
Маўчы душа, засьні душа…
А восень ходзіць з лёскатам… і г. д.