„Я СЯГОНЬНЯ ЎСІМ ЧУЖЫ“[1]
Літаратура, як і жыцьцё, ніколі не стаіць на адным месцы. Яна нясупынна разьвіваецца, ствараючы ўсё новыя і новыя мастацкія каштоўнасьці. Тады зьяўляецца крытыка, якая старанна адбірае горшае ад лепшага, ацэньвае мастацкія творы i робіць падагульненьне кожнаму творчаму моманту данай літаратуры. У нас на Беларусі справа ў гэтым кірунку да апошняга часу стаяла іначай. Адсутнасьць значных літаратурных кадраў прымушала браць на вучот чуць ня кожнага грамадзяніна, які прабаваў свае сілы ў галіне мастацкай творчасьці. Гэта-ж самая акалічнасьць вымагала ад крытыкі найдалікатнейшага абыходжаньня з кожным поэтам ці пісьменьнікам, каб не адбіць у яго ахвоты пісаць, у надзеі, што „з часам можа і будзе з яго толк“. Такім чынам, тая галіна літаратуры, якая ў нас носіць назву крытыкі, знаходзілася да самых нядаўных часоў у вельмі непачэсным становішчы непажаданага, але неадчэп-
- ↑ Язэп Пушча. Дні вясны. Поэзія. БДВ. Менск. 1927 г. Стар. 86. Ц. 60 к.