лексыкі Язэпа Пушчы і на якіх гарцуе амаль што ўсё наша маладое літаратурнае пакаленьне, якое проста лянуецца працаваць над сваёю лексыкаю, а аддае ў большасьці перавагу „гатовенькаму“.
У № 3 „Узвышша“ сябры згуртаваньня „Узвышша“ (да якога, як вядома, належыць і Пушча) напалі на Цішку Гартнага за тое, што ён ужывае такія зьбітыя і недарэчныя ў наш час вобразы, як „страла“ і г. д. Мы б сказалі словамі крылоўскай байкі
— Чем кумушек считать трудиться, |
Калі мы возьмем зборнік Пушчы, дык адтуль сапраўды павее цьвільлю словаў, якія ў большасьці нічога не гавораць ні розуму, ні сэрцу чытача (нават сярэдняга) і толькі паказваюць, што поэта ў свой час атрымліваў, мабыць, „пяцёркі“ па старажытнай гісторыі. Тут і Антоні, і Клеопатра, і Горацы, і златагрывы Пэгас, і Аполон, і „осанна“, і кастальская крыніца. Усе гэтыя словы даўным даўно ўжо здадзены ў архіў і ў расійскай і ў заходня-эўропэйскай поэзіі… А „струны“ — гэты абавязковы атрыбут лірыкі ХVІІІ стагодзьдзя!.. Адных толькі пяруноў не хапае…
З боку мэтрыкі ў Язэпа Пушчы справа стаіць крыху лепей. Вершы яго бадай што выключна напісаны чатырох-ці трохдольнікамі, вельмі густа ўснашчанымі іпостасамі. Дзякуючы таму, што Пушча мала лічыцца з страфічнай композыцыяй,