ПОЭТА, ЯКІ ПАДАВАЎ НАДЗЕ
(Пра Ўладзімера Жылку)
У тыя дні, калі Беларусь канчала ўжо цяжкі шлях барацьбы, калі ў бліжэйшыя часы разьвіваліся перад краінай пэрспэктывы мірнага будаўніцтва, беларуская моладзь вылучыла з сваіх шэрагаў групу маладых поэтаў, шляхі якіх за гэтыя восем год значна разышліся. Сярод гэтай групы быў і Ўладзімер Жылка. Пачаў ён сваю творчасьць у пачатку 1920 году у Менску, пасьля на нейкі час зьнік з літаратурнага небасхілу і толькі праз пару год у Вільні зьяўляюцца ў друку дзьве яго кніжачкі: „Уяўленьне“ і „На ростані“. Павучыўшыся некаторы час у Празе, Жылка вяртаецца ў Менск, і тут зусім нядаўна выходзіць з друку яго зборнік „З палёў Заходняй Беларусі“. Вось кароткая спраўка для чытачоў пра літаратурны шлях Уладзімера Жылкі.
У зборнік „З палёў Заходняй Беларусі“[1] ўвайшла значная частка папярэдніх зборнікаў, і дзеля
- ↑ „З палёў Заходняй Беларусі“. Вершы. БДВ, Менск, 1927. Стар. 128. Ц. 90 к.